РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нараджэньне Вэнэры
За вокнамі дзень дагарае,
Зьнікае агнёў ракой.
І ты з карціны сплываеш
У змрочны, ціхі пакой.
Чужая, зусім чужая,
Ніколі ня будзеш маёй.
Вочы твае і цела
Стварыў калісь Бацічэлі
Шмат стагоддзяў таму
На муку маю,
На муку.
На вечную ў сэрцы зіму.
 
1957
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.