 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не чакаць парываў свабоднага брыза, Не чакаць сьвятла сярод цёмнай начы. Час рабоў і здрады. Эпоха Чынгіза. Час дрыжачых мужчын і хлусьлівых жанчын. І ў баі і ў каханьні вароцяць сьпіны. Што ж рабіць? З году ў год лічыць барышы? Для чаго? Ўся слава, віно і жанчыны Суета сует і тамленьне душы. Зарастае травою ў сумленьня ганак, І ваююць даносам замест сьвінца. Пасьля славы – наклёп, нуда – пасьля п'янак, Пасьля здрады каханьня – туга да канца... Да канца... Ўспаміны адносяцца роем... Я адзін. Я адзін супраць тысяч стаю, Клічу сэрцам збавіцельны полаг спакою, Што закрые мне крыламі вочы ў баю.
1957
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|