 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мір гэтаму дому, Дзе шчасьце мы бачылі ўсе... Вецер шматкі саломы Па мокраму сьнегу нясе, Дожджык імжыцца ціхі (Вясковы вячэрні час), Карова з добрымі ўздыхамі Глядзіць з-за сена на нас; Курка з цёплага поклада Кудахча, бы знесла сусьвет... Прытульны, добры і цёплы Наш беларускі сьвет. Садок да рачулкі зьбягае, Хатка глядзіцца ў плёс. .................................. Арлы на сьвет вылятаюць З такіх менавіта гнёзд.
1957
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|