РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жыві ўсмак
Плывуць вясноваю паводкай
Сягоньня думы да мяне,
Яны мне кажуць аб кароткай
Людзкое існасьці вясьне.
 
Вясна людзей, як і прыроды, –
Ўсяго адзін шчасьлівы міг;
За ёю-ж – буры і нягоды;
І – чалавек згарэў і зьнік.
 
Пакуль вясна твая красуе
І не прыйшла жыцьця зіма,
Пакуль у целе кроў пульсуе,
Жыві, каб чуць у жыцьці смак!
 
А смак жыцьця – не у пярынах,
Жаночых пешчах і хвальбе;
Той смак – у перунах, хмурынах,
У жорсткай зь лёсам барацьбе.
 
Жыві-ж, каб бурнаю паводкай
Пражыць жыцьця свайго вясну,
І ў марах кволых і салодкіх
Ня даць душы тваёй заснуць!
 
9.IV.1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.