РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вярнуўшыся з далёкага бадзяньня
На словы дзён былых, на іх напеў,
Я ціха стукнуў пад акном каханай
І як адказ пачуў вясельны сьпеў.
Крыніцы сініх пушч асірацелі,
На вываратнях сівізна, як сьнег,
Таму, што цішыня пануе сьмела,
Дзе чуўся некалі твой срэбны сьмех.
 
1957
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.