РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты – нечаканая радасьць,
Ты – ночы ласкавай крок.
Пяшчотны вус вінаграда
Месяц крануў за бок.
Крануў і вусікі зьвесіў
І, звыклы ў жыцьці да ўсяго,
Нізкі чырвоны месяц
Спыніўся паслухаць яго.
Ўюцца вусікі, ўюцца,
Месяц чырвоны прыціх.
Вочы твае сьмяюцца
Ля самых вачэй маіх.
І я, прыціхлы, спайманы,
І роўны сотням багоў
Адчуваю ў сэрцы, як рану,
Словы каханьня твайго.
 
1957
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.