 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Апошні сьнегапад забіў марозы, Стаў на халву падобны брудны сьнег, І раптам залацістая мімоза Галінкі працягнула да мяне. Ва ўсіх прахожых прамакаюць ногі, Бруіцца ля панеляў каламуць, А тут краплінкі сонца залатога За зьмятую траячку ўсім даюць. Пяшчотны, залацісты пух гусіны. Каму цябе падорыць добры гном? Хіба што гэтай маладой дзяўчыне, Што тузае машынку за вакном. У тлуме уваходных і выходных Хай на хвіліну усьміхнецца мне, Успомніць пра вясну, пра лес свабодны І адпачынак дасьць сваёй сьпіне. Шуміць па вуліцах халодны вецер, А я прынёс праменьні ў цёмны дом, І стала трошкі больш сьвятла на сьвеце, І ў сэрцы дзеўчыны, што за вакном.
1960
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|