РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Тая жонка, якую ведаў,
Да апошняй сардэчнай струны,
Так, як ведаюць гімны «Ведаў»
Амазонскія дзікуны.
 
Ты, якую меў і кахаў я,
Як кахае ў імкненьні віроў
Заручоную з Балтыкай Гаўю –
Заручоны з Понтам Дняпро.
 
Так, як ведае Месяц аблокі,
Так, як ведае шчасьце Зямля.
 
1966
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.