РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
За чорнаю ружай ідзі ўсьцяж дарог,
Ідзі праз хлусьню, цямноцьце і дым, –
Каб неяк убачыць блакітны стог
І месяц зялёны ў тумане над ім...
 
Пад месяцам гэтым, між сініх стагоў
З бедным сэрцам маім у руцэ –
Цьвіце імя чужой, дарагой,
Чорная ружа цьвіце.
 
Я ня верыў, ня верыў у змрочнай журбе,
Што можна, пазбыўшыся мук,
Ўзяць цябе і да вуснаў прыціснуць цябе,
Не скрывавіўшы ігламі рук.
 
8.X.1966. Рагачоў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.