РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вершы не дапамаглі
Вецер кнігу на вакне чытае;
Скучыў і старонкі стаў лічыць.
Верш засыпаў бэзам адквітаючым,
Што стаіць у сінім гарлачы.
 
Бы сказаў: «Куды ты, братка, лезеш
Са сваім каханьнем і тугой?
Іх не параўнаць зь цьвіценьнем бэзу,
З кветкамі вільготнымі яго».
 
І каханая на падваконьні,
Сьціснуўшы сукенку паміж пят,
З-пад прасьвечанай глядзіць далоні
На нясьмелы лёт галубянят.
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.