РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Май
Парасон і плашч між сабою гамоняць
І ідуць тратуарамі ўніз галавой,
А пад імі, як хмары, дрэвы зялёныя,
Ўспышкі кропляў, маланкі, дамы і бальконы...
 
Ўвесь амыты, – як вабяць кветак далоні! –
Плашч прыпаў да ружовага парасона,
Нібы чмель, што ўпяўся ў ружовы павой.
 
19.VI.1984.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.