РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ня здрадзім краю
Былі часы... Цяжар няволі
Хаваў ад нас блакіт нябёс.
Ісьці цярністаю дарогай
Наканаваў нам жорсткі лёс.
 
І мы ішлі... Даўгія годы
Цярпелі зьдзекі і прымус;
Ды выбіў час: пад громы буры
Ідзе да волі беларус.
 
Пад сьвіст суворай навальніцы,
Пад гул разгневаных стыхій,
Любоў сьвятая да Радзімы
Злучыла нашыя шляхі.
 
І сёньня мы напорным крокам
Прастуем сьмела у жыцьцё.
Дае нам сілу, гарт і мужнасьць
Стыхіяў грознае выцьцё.
 
Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суворы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
 
14.II.1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.