Месяц над садам, ад квецені белым. Месяц – вялізны. Сад – анямелы... Белыя прывіды дрэў у тумане, Вочы каханьня, голас каханьня. Вусны каханьня. Што ж ты ўцякаеш, мая адзіная, – Яснае сонца ад месяца сіняга?! Хіліцца ў месяца іскрах галоўка... Звоніць салоўка, сьмяецца салоўка, Плача салоўка. Кветкі рассоўваю й шэптам гукаю, Ты паддаешся, і ты адступаеш. У цёплым блакіце, ў пяшчотным лёдзе Белыя вішні ў туман адыходзяць, У ноч адыходзяць, У сон адыходзяць, Ціха ў любоў адыходзяць.
12.IX.1969.
|
|