РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Армянскі матыў
– Матухна, глянь, на галіны зьмярцьвелыя
Селі ружовыя матылі!
– Не, мая дзетка, то яблыні белыя
І абрыкосы ўначы расцвілі.
 
– Матухна, глянь. Гэткі цукар чысты
Там, на блакіце і срэбры гарыць!
– Не, гэта летняе сонца агністае
Вочы сляпіць на Сьвятой Гары.
 
– Матухна, глянь, як сплываюць крывёю
Волаты ў скалах, і ў барвах трава!
– Не, гэта проста халоднай рукою
Вецер лістоту з чынараў сарваў.
 
– Матухна, глянь, гэта ластаўкі белыя
Зьверху імкнуцца й спадаюць у сьне.
– Не, мая дзетка, то зь неба зьнямелага
Падае, падае, падае сьнег.
 
4.V.1966. Поўнач. Рагачоў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.