Цёмна, сумна ў сонным полі, Як скрозь сіта ймжыць імжака; Воддаль прэе ў лесе лісьце, Як шкілет, тарчаць галіны. Скрыгатаюць грудзі больлю, Сэрца сьсе нуда-вужака, Звод скрабе ў душы агнісьце, – Будзіць буднія ўспаміны. Еду, пхнуся бітым шляхам, Па балоце конь плюскоча, А ноч крадзецца паціху, Сыпле чары ўлева, ўправа. Пхнуся ўдвойчы з жудкім жахам, Злыдні зіркаюць у вочы... Ах, хаця б ня дацца ліху! Но, мой косю!.. Стой!.. Канава!..
1918
|
|