Сядзіць на прызьбе бледны дзед I пазірае сьлёзна ў сьвет. Старэчай думкай ўдаль бяжыць, – Як жыў, жыве, як будзе жыць. За успамінам успамін У грудзі лезе, як той клін. Шлях немалы прайшоў ў жыцьці, А йшчэ ці многа перайсьці! Ўсё разважае на свой лад, I, што збудзіў ўспамін, ня рад. У думкі прэцца стада мар – I двор, і пан, прыгон і цар. Бадзяньні тыя, што ўсьлед шлі, Па роднай, па чужой зямлі, I тыя новы ўладары, Што пруць к яму ў гаспадары; Ўсё важыць розумам дзядуль I не здыбе дабра зьнікуль, Адно, ад назалістых дум Што раз, то горшы цісьне сум. I сам ня бачыць, як расой Сплыла сьлязіна за сьлязой, З сухім зьмяшалася пяском I заблішчэла аганьком... А дзед на прызьбе ўсё сядзіць I ў дальню даль глядзіць, глядзіць!
1918
|
|