РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дайце крыльле
Дайце магутнае крыльле!
Я палячу да нябёс.
Там, дзе вятры завіхрылі,
Можа здабуду свой лёс.
 
Буду змагацца зь вятрамі,
Біцца на сьмерць да крыві,
Покуль магутнае раме
Не распрастае крывіч.
 
Буду змагацца да змогі.
Покуль час прыдзе ўміраць,
Можа прышле мне падмогу
Наша бунтарская раць.
 
Стаўшы магутнай гурбою,
Зможам віхровы хаўрус,
Грымнем наш кліч пасьля бою:
“Жыў і жыве беларус!”
 
1.IV.1942 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.