Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цьвёрдыя быццам з каменьня. Разаб’ецца аб іх слабы верш заўсягды, Не збудзіўшы сьвятога сумленьня. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба зь цярпеньнем. Як ударыш ты ім, – ён, як звон, зазьвініць, Брызнуць іскры з халодных каменьнеў.
[1910]
|
|