РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Размова зь ветрам
– Буйны вецер, сябрук гутарлівы!
Раскажы, не хавайся ад нас:
Ці прыждом, каб над краем шчасьлівы
Промень долі ніколі ня гас?
 
– Не сумуй, не бядуй! – кажа вецер: –
Беларусь яшчэ ўстане ад сну;
Яе доля ня блудзіць па сьвеце,
Яна ў муках народзіць Вясну.
 
16.VI.1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.