РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ірына Агеева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Спроба вэрлібра
У час, калі частка горада сьпіць,
а частка танчыць,
праз пустэчу двароў і дарог
ідзе чалавек.
Супакоены іх існаваньнем,
не турбуецца зьместам акон,
намагаючыся запомніць
пах начнога асфальту
і выгляд прыціхлых арэляў,
быццам бы разьвітацца
хоча ён.
І ня можа.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.