РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ірына Агеева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зьберажэш памерлай краскаю,
кладучы на старонкі кнігі –
буду быць і не быць – толькі назваю
берагамі рэчкі Нямігі.
І, хай кажуць, ніколі ня верыла:
ну ня могуць быць берагам трубы...
І ты ўсю мяне перамерала.
Нізавошта. Для новае згубы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.