РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вы кажаце мне, што душа у паэта,
Калі спараджае ён дзіўныя вершы,
Нябесным агнём абагрэта,
І ў час той між люду ён – першы...
Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове;
Душа мая, пэўна, шчасьлівай была бы,
Калі б я ня ведаў, панове,
Што пекна сьпяваюць і жабы.
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.