РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты ня сьніся мне, мама,
І не ваб у краіну, дзе ружы сінія.
(Пачакай! Ну, крыху!)
Асабліва на гэны раз.
Ты ж так рэдка бачыла кветкі мімозы
І (яшчэ радзей)
добры квет туберозы,
І –
зусім ніколі –
кветкі гліцыніі,
І астатнія дзівы,
якім прысьвячу я свой сказ.
Пачакай мяне, мама!
Ёсьць бярозы ў вільготнай лагчыне,
Ёсьць Дняпра старыкі
і дубоў векавых запавет,
І народ мой,
якому я вінен
Ўсім,
Ўсім
шчасьцем,
турмой
і чужынай,
Той народ, у якім, можа, ўвеку ніхто не загіне,
Калі я,
Нават я,
што даўно за табою пакінуў Твой Сьвет.
 
15.ХІІ.1980.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.