РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бог важдаецца зь беларускімі прозьвішчамі
Бог глядзеў на Беларусь зь нябёсаў,
На жывых і мёртвых ягамосьцяў,
На ўсе кальварыі і росы
І павольна закіпаў ад злосьці.
«Што там робіцца, ядры іх мову? –
Закрычаў ён у страшэнным гневе. –
Быў там нейкі Ванька – стаў Ваньковіч,
Быў там нейкі Міцька – стаў Міцкевіч.
З гонарам, нібы у Радзівіла,
Швэндаецца ў сьвеце пан Bowdzillo,
І ў шляхту точацца бяз мыла
Baran, Kozell, Piottuch і Pedrillo.
(Сто гадоў хавае ў торбе шыла
Пан Дэконт. А ўсё чуваць, васпане:
"Ты Дэконт? Пся крэў, а дзе кабыла?!
І дзе конь, пся маць тваю, галгане?!")
Ў Сталіны там пнецца кожны Юзік, –
Быў там нейкі Сенька, – стаў Сянкевіч...
І адзіны, хто ня прэцца у французы, –
Гэта безумоўна Караткевіч.
Гэты свой...
 
Ведае, што хтось зь ягоных продкаў
Ці азадкам быў крыху куцапы,
Ці вумом, ці чым яшчэ кароткі».
 
10.IX – 12.X.1980.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.