РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Агонь зь вяршынь – і дом твой, як сьвяча,
І мёртвай хмарай – попел над Гаморай,
І ўсё з нуля даводзіцца пачаць,
Бо ў тым былым нічога не гаворыць.
 
Калі ўжо давядзецца зноў пачаць –
Ідзі ад дымам пушчаных сьвятыняў
І не шкадуй ні плуга, ні мяча
На новы сьвет, дзе ўсё пакуль – пустыня.
Там будзе грай сівога крумкача,
Сто бездарожжаў, соль і пыл на веях...
 
Калі ўжо вырашыў з нуля пачаць –
Ідзі! Не аглядайся!
Скамянееш!
 
Сьнежань, 1980.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.