РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Тут кожны сядаў бы, дзе схоча,
Адзін – ля камінка
(Каб вечна сябе спрабаваў паўтарыць, –
Нясталы і зьменны агонь),
Другі – ля вакна,
што спрадвеку глядзіць
на здрадлівае мора.
А трэці, калі б не схацеў,
проста ў кут бы зашыўся з уздыхам палёгкі.
І ўсе б працавалі,
і ў гэтай прывольнай майстэрні
ніхто б не пісаў
і ніхто бы не ўбачыў
аднолькавых твораў.
 
1980
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.