РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вышэйшыя жывёлы, або Вянец тварэньня
І тое праўда. Лемур нецікаўны:
Вісіць на галіне плюшавым мішкаю.
Капуцын (з вузканосых) гарлае песьні,
Псуюць уласныя цацкі мартышкі.
 
Чым вышэй, тым больш разбуральна-цікаўныя,
Нібы гарылы з пачкаю сернікаў...
 
Натуральна ўзьнікае пытаньне: «А людзі?»
 
..............................................
 
І ўспомніў Хатынь, Хірасіму і Герніку.
 
23.XI.1981. 13.32.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.