РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мой адказ
Мне кажуць так: “Ня псуй паперу,
закінь у запечак пяро,
Бо прыдуць ‘нашы’ і, халеру –
цябе – пасадзяць у астрог;   
 
Або прашыюць куляй грудзі
І цела кінуць без труны;
Цябе навек забудуць людзі,
Твой труп расьцягнуць груганы.
 
Ты не заслужаш гучнай славы,
Не нажывеш багацьця ты,
Ня ўбачыш сонца твар яскравы,
Не для цябе агонь сьвяты!”
 
То кажуць мне, што марна трачу
Я залатыя дні жыцьця,
Што усёроўна ўжо ня ўбачу,
Як сьпее шчасьцем даль-прасьцяг.
 
Я адкажу ілжэпрарокам,
Якія плямяць чэсьць душы,
Якія хочуць страху змрокам
Мае парывы задушыць:
 
“Ня трэба славы мне німала,
А я хачу, каб мой народ
Больш не цярпеў пакут Тантала
І не папаў  пад цяжкі бот.
 
Хоць  шмат я жыў, – жыцьця ня бачыў,
І сьмерць ня страшна для мяне,
Цяжэй за ўсякія няўдачы, –
Калі цябе народ кляне!”
 
І не скажу ім больш ні слова...
Палезуць зноў, – я плюну ў твар.
Ды свой да скону – ганарова –
Ня выпушчу я з рук штандар.
 
25.II.1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.