РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Радзіме
Радзіма, стой як горды ўцёс.
У велічы і журбе,
Каб вецер за тысячагоддзе аднёс
Пясчынку адну ад цябе.
 
І хай той пясчынкаю буду я,
А ня мой сусед і ня брат.
 
22.IX.1982. 19.53.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.