РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Бог пайшоў. Жыцьцё ідзе пад кручу.
Але йдзі і не губляй спакой.
Ёсьць замест прыватнай неўміручасьці –
Безьсьмяротнасьць Нацыі тваёй.
 
Ты памрэш. Але ў бязьмежным сьвеце
Будуць працьвітаць твой Люд і Край...
Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым
Шчасьце пасьмяротнае і рай.
 
22.І.1982.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.