РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На празрыста-блакітную роўнядзь мора,
Апускаецца сонца чырвоны жаўток.
Заўтра ўстане ён зноў
І ў імгненьні сканання самога быцьця
Ёсьць імгненне жыцьця, і імгненьне сьмерці,
І імгненьне веры ў вечнасьць жыцьця.
 
Я імгненне жыву, і памру на імгненьне,
І у думцы і ў слове маім аджыву.
 
1982–1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.