РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мая малітва
О ня дай, Бог, больш нікому
Гэткай чорнай долі,
Як таполі адзінокай,
Што расьце у полі,
Што вятрыскі абвяваюць,
Гнуць і ломяць гольле…
Хай-бы лепей затанула
Гэтакая доля!
 
О ня дай, Бог, больш нікому
Гэтакага зьдзеку,
Як вісіць над нашым краем
І над чалавекам!
Пакажы яму, о Божа,
Шлях да вызваленьня,
Дай Ты сілу, дай Ты долю
І багаславеньне!
 
23.X.1941 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.