РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвітае
Эй, годзе ўжо спаць! Уставайце!
Гладзіце – сьвітаць пачало.
Скарэй жа, скарэй пасьпяшайце:
Нясе сонца сьвет і цяпло.
 
Яно сэрцы нам разагрэе,
Адчыняцца вочы на сьвет,
Яно сон наш хутка разьвее,
Вясёлы шлючы нам прывет.
 
Ўжо годзе, ўсю ночку праспалі,
Ўжо годзе, у цемры былі;
Глядзіце – ноч скрылась удалі,
Сьвет сонца царыць на зямлі.
 
[1919]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.