РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сын і маці
– Мамка, мамка! Што так плачаш?
I крыжамі неба значыш?
Ці ж баісься вельмі неба?
То ж яно дае нам хлеба!
 
– Бачыш, сынку: цёмна хмара
Залягла, як злая мара,
Градам выб’е наша збожжа,
Хлеб паводкаю зьніштожа.
 
– Мамка, мамка! ўжо мінула
Чорна хмара й не чапнула
Нашу хату і збажынку,
А ты плачаш безупынку...
 
[1919]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.