РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Роднаму краю
Родны край, людзьмі забыты,
Колькі ты пакуты зьнёс!
Колькі раз, чужынцам біты,
Праліваў ты моры сьлёз!
 
А ці раз твае палеткі
Спусташаў пажар вайны,
І рассейваліся дзеткі –
Твае дочкі і сыны?!
 
Твае дзетухны-нябогі
Жабракамі ў сьвет ішлі,
Лёс пакутны, лёс убогі
На паказ людзям нясьлі,
 
І ці раз крывёю сэрца
Аблівалася ў грудзях,
Як у цяжкай паняверцы
Ты стагнаў, шукаў свой шлях?!
 
Колькі раз, мой родны краю,
Над табой вісеў туман!..
А цяпер, хоць сьвет палае,
Йдзі шукаць свой талісман!
 
8.XII.1941 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.