РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзе ты, хмелю, зімаваў?..
Песьня на ваяцкі лад
Дзе ты, хмелю, зімаваў,
Што не разьвіваўся?
Дзе ты, сынку, начаваў,
Што не разуваўся?
 
Зімаваў я ў старане,
Дзе віхуры дзьмулі;
Начаваў я на вайне,
Дзе гуляюць кулі.
 
*

Дзе ты, хмелю, ўлетку цьвёў,
Што засох бязь сьледу?
Дзе ты, сынку, дзень правёў,
Што і не абедаў?
 
Цьвёў я ўлетку, дзе пякуць
Сьпекі агняваты;
Дзень правёў я, дзе гудуць,
Як грымот, гарматы.
 
*

Чаму, хмелю, не адну
Зносіў сьцюжу, сьпеку?
Чаму, сынку, на вайну
Шоў ты ў небясьпеку?
 
Доля кінула мяне
Гінуць так, як гіну;
Ваяваў я на вайне
За сваю краіну.
 
1919
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.