Дзе сонца, дзе сонца прытульнага трэба, – Там хмары, там золкія хмары снуюцца; Дзе плакаць, дзе сьлёзы крывава ліць трэба, – Там людзі, там людзі жывыя сьмяюцца. Дзе песьні, пагудкі прызыўнай дзе трэба, – Там жальбы там нуднай разносяцца стогны; Дзе жыць, дзе тварыць жыцьцё новае трэба, – Там сыплюць магілы, там – сьмерць, пахароны!
[1920]
|
|