Душачка, шынкарка, Калі ў Бога верыш, Дай, дай пахмяліцца, Хоць чарку, хоць трошкі! Кепска трохі: грошы Ня маю сягоньня, Але ж мяне знаеш, – Я круціць ня ўмею. Ўрэшце і заставу Дам, калі захочаш; Гэтага замала, – Шчыра пацалую. Эх, каб яго немач З гэтакім і шчасьцем! Ты і ўцям ня возьмеш, Што спаткаці можа. Так учора цьвёрда Меціўся ня ўпіцца, – Бач, сваяк сустрэўся, I глядзі, што выйшла: З сваяком пабіўся Чуць дамоў заплёўся, Ўхлёпаўся ў балота I пасеяў шапку. А пасьля пахмельля Смак ці знаеш гэты? – I ў грудзёх трасецца, І лоб як ня трэсьне. Дык, шынкарка-сэрца, Калі ў Бога верыш, Дай, дай пахмяліцца, Хоць чарку, хоць капку!
[1922]
|
|