 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Падталі памалу глыжы, сонца пагляд у яры скірованы. Ральля ляжыць нядоенай каровай. Песьня жаўранка, як пароль трэйцяй партызанскай вясны. Дзень малады пераступіў парог... Малады сувязны цягне са студні вядро, ваду спакойную ставіць на зруб (лясны раён – зацішна ад вятроў), вядро рыбінай цяжкай вырываецца з рук. Рыпіць перасохлы вочап. Сувязны лакцём засланяе вочы: у поўным вядры ільдзінкі і сонца. Цішыня за ўсім насьцярожана сочыць. Паветра ўдыхнуўшы, хлопец дзьме на ільдзінкі – б’юцца ў клёпкі са звонам, яшчэ адзін уздых ягоны – сонца, як перагрэтая медзь, у сьценку драўляную стукае мякка. Нагбом з поўнага п’е партызан са смакам – толькі ходзіць кадык. Тады хлопцу ўшацкаму столькі год было, колькі сёньня мне. Па вясьне, калі адгрыміць крыгаход, аб наступленьні цяпла папярэдзіць гром, – і сонца сьмех, і аблачынак апошні сьнег п’ю зь неба, як з поўнага кубка, нагбом, бо сувязны не дапіў...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|