РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Слаўлю чысты абрус,
толькі што пакачаны качалкай,
каляны,
калі яго маці ў нядзелю раніцай
засьцілае на стол шырокі.
Нетаропка рагі распраўляе –
па парадку усе чатыры,
потым махры разблытвае,
і яны, ільняныя, мяккія,
чапляюцца за шурпатыя пальцы.
Нарэшце пачэснае мейсца
зямным і надзённым богам
займае жытнёвы бохан.
I абрус, як кляновы ліст
з пражылкамі складак,
бо качаўся ў чатыры столкі,
настольнікам робіцца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.