 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дарога такая, што мала веры, Гарантыі болей – трымацца аберуч. Якая дарога, такі і аўтобус, Ды лепш дрэнна ехаць, чым добра топаць. Заняты кожны сваім пасажыры: Хто дэтэктывам, хто – булкай з сырам. Ды ўперадзе – раптам! – на ўсю дарогу Месяц заняўся вялізным стогам. Стог загарэўся, палае на ўзгорку. Вунь пакацілася іскрай зорка. Змоўклі кпіны, змоўклі жарты. Вачэй ня зводзіць ніхто з пажару... Шпіён ня злоўлены, сыр ня зьедзены, – Глядзяць на поўню, як на агледзінах На маладую радня жаніхова. I больш ні гуку, і больш ні слова... Мяняюцца самыя хмурыя мейсцамі – Хочацца ўсім быць бліжэй да Месяца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|