РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Забэйда-Суміцкі
Успаміны вяртаюцца з выраю
на паляну роднага краю,
дзе зноўку зацьвіў
                                        забыты сунічнік.
Усіх, хто радзімы выракся,
карае
          Забэйда-Суміцкі.
За-бэ-й-да-Сумі-і-цкі!
Гэй-й – да-
                          лёкае рэха коціцца.
Песьня матчына
лашчыцца
лапкай
                вярбовага коціка.
Калыханкай
Забэйда-Суміцкі калыша
смутак свой і ўсіхні.
I зноўку пагодзіцца колішні
веснавы, безь ніводнай хмурынкі,
блакіт летуценьняў сінютка-сіні.
Самотная песьня
                                      Забэйды-Суміцкага
сумуе па Беларусі –
яна ж не беларучка.
Яна ж прывыкла араць
і сеяць
у кожным сэрцы зярняты надзеі.
Сьпявае Забэйда-Суміцкі.
Раніца.
Сумненьне з сумленьнем раяцца.
А сьмешны на лузе сумнік
лічыць сумна
свае дукаты.
Зямны паклон Вам,
                                          Забэйда-Суміцкі
Вярнулася песьня дахаты...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.