Мэлёдыя гэтых слоў З маленства ў душу запала. У галавах маіх сьветлых сноў Стаялі Купальле, Купалка, Купала. Маці мяне купала, Сьпявала пра ноч на Івана Купалу: – Ішла Купалка нявесела, Краскамі вочкі завесіла. Стала Купалка бедаваць, А дзе ж мне ночку начаваць... – Ідзі, Купалка, ў канец сяла, Начуй, Купалка, ў Васіля, У яго піва наварона, Яго дачушка заручона... Ноч па зямлі ступала, Купалкі зьбірала. Рэха ня спала: – А сягоньня ж Купала, Што ні зробіш – прапала: Хочаш – дзьверы ў суседа здымай, Плот вынось на дарогу. Мала сілы – дарма! Кліч каго на падмогу. Заўтра не гавары... Ноч паліла кастры, Іскра ў душу мне запала – Купала...
|
|