 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прачынайся, мой брат, мой нябога, Прачынайся з адвечнага сну Ды выходзь да шырокай дарогі Сустракаць маладую вясну! Станавіся пад сьцяг вызваленьня, Станавіся сьмялей і ня трусь; Хай квітнее ў сваім адраджэньні Дарагая табе Беларусь! Прачынайся! Свой голас магутны Загучэць па-свабоднаму змусь; Па ўсім сьвеце няхай будзе чутна, Што жыве родны край – Беларусь!
7.XII.1941 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|