Адну я знаю на ўсіх чыгунках станцыю – «Кипяток», у дно вядра там зацокае гулка струменю гарачага капыток. Глынеш – і ў горла вострыя кіпцікі адразу запусьціць сярдзіты кіпецень. Ты яму нешта шэпчаш на вуха – ласкава дзьмухаеш, – слухае, але адразу ня хоча мякчэць, драпае яшчэ, кіпцікі ўсё ж хавае і, урэшце, так лагаднее, што гатоў замурчэць. Апошні глыток – і шлях вясёлы... Дакладную рыфму абкатваюць колы: капыток-кіпяток, капыток-кіпяток, кіпяток, кіпяток, кіпяток...
|
|