РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Даволі
Даволі плакаць і журыцца,
Сыны Крывіцкае зямлі,
Даволі сьлёзы крыўды ліць!
Хіба-ж над намі не іскрыцца
Свабоды новая зара;
Ня йдзе шчасьлівая пара?
 
Браты, зірніце! Перад вамі –
З руінаў, з вогнішчаў вайны,
Дзе колісь нашыя сыны
Сваімі клалі галавамі
Для зорнай будучыні шлях, –
Раджае волатаў зямля.
 
Яна радзіла нашу сілу.
Пагоні роднай белы конь,
І меч у коньніка – агонь –
Нясуць для ворагаў магілу;
А нам, крывіцкія сыны, –
Дзянькі шчасьлівае вясны.
 
Даволі-ж плакаць і журыцца,
Сыны Крывіцкае зямлі,
Даволі сьлёзы крыўды ліць!
Над намі зорамі іскрыцца
Свабоды ясная зара,
Ідзе чаканая пара.
 
1.II.1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.