РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Мядок саладок,           
Віно  зеляно...                 

 
Гэта нядаўна было
Ці даўно?
I чыя ў тым віна:
Салодкага мёду
Ці маладога віна?
 
Лясны званочак –
Сіняя стопка.
У сіняй сукенцы
З-пад Тарту эстонка
Вайка,
У перакладзе прыблізным –
Валя.
Пчолы губы нам апяклі –
Мёду пашкадавалі.
Ці гэта вульлі,
Ці нашы галовы гулі?..
 
Веек густых тваіх чараты
Шумелі над тонямі сінімі...
Вайка,
На пчол не забылася ты?..
Чараты...
Зялёныя чараты...
Хай шумяць,
                            хай ня ведаюць сіверу...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.