 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Асабіста мне падабаецца зборнік лірыкі – рум, дзе пахнуць смалой і марозам радкі сасновыя. Крумкач аблянелы для рыфмы кідае зычна лясное – «крум». Паміж радкамі лясныя сны, як малыя, сноўдаюцца. Паляўцы – тых вёсак, дзе лесу няма, жыхары – да лесаўцоў абозам скрыпучым едуць на пастаянку... У бары ад піл і сякер перагрэтых прыкурваюць кастры – тут ствалы радкоў падганяюцца да клясічнага ямба. Перуноў крыгалому цярпліва чакаюць радкі. Нарэшце ў слупкі плытоў зьбіваюць іх плытагоны. Каб напісацца хутчэй на разьвінутым рулоне ракі, адзін аднаго абганяючы, з падскокам імчыцца з адхону. I звонкія вершы плывуць па быстры на прастор. Аб іх арыгінальнасьці можаце ў мяне даведацца. Для перайманьня трэба ня многа – гумовыя боты і доўгі багор, колькі трэба радкоў, падчапляй і валачы ў часопіс ці ў выдавецтва – навяжуць плытоў...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|