РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Далакопам
Гэй, выходзьце, браты-далакопы!
Час глыбокую яму капаць,
Каб нядолю-няволю краіны
Назаўсёды у ёй пахаваць.
 
Не пужайцеся цяжкае працы
І што ў вас на руках мазалі,
Бо ідуць грамадою шматлікай
На ўспамогу да вас кавалі.
 
Яны выкуюць з моцнае сталі,
Гартаванае векам, труну,
Каб нядолю-няволю краіны
Там на вечныя векі замкнуць,
 
Ды укінуць труну тую ў яму;
Вам-жа трэба зямлёй засыпаць.
Дык выходзьце-ж, браты-далакопы,
Для нядолі магілу капаць!
 
3.I.1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.