РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Валярына Кустава
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Ой, сівы конь бяжыць – на ім бела грыва...
Ой, спанаравілась,  ой, спанаравілась               
мне тая дзеўчына...                                                       
#Зь беларускай народнае песьні

 
«Харошы мой...» –
прамоўлю мройна, ціха,
крыху зьбянтэжана...
Устанеш спакваля,
абдымеш
і з усьмешкай д’ябла-мніха
прамовіш ты: «Харошая мая...»
 
І асьмялеўшы,
я праверу: «Мілы...
навек ты малады, а я – твая!..»
Ты пажартуеш:
«Паглядзі, я сівы,
як конь з той песьні, мілая мая».
 
Павесялеўшы,
я паверу: «Любы, –
як добра! –
заручыла нас зямля!..»
Мае ў краёчак пацалуеш губы,
пасьля – у вусьце.
«Любая мая...»
 
«Каханы мой...» – палёт самотнай кані.
«Ці ведаеш ты, што ў мяне сям’я?..»
«Сям’я?.. І я пакуль жыву з бацькамі...»
«Бог зь ёй!.. Грашым, каханая мая!..»
 
Аксюмаран каханьня на зьмярканьні –
юначы сьпеў сівога салаўя...
 
2003
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.